Для ўдзельнікаў праекта "На сваёй зямлі" вясна звычайна час вынікаў. Менавіта ў красавіку на сайце праекта публікуюцца вынікі конкурсаў, а пераможцы атрымліваюць узнагароды за сваю творчую працу, галоўная з іх – работа ў экспазіцыі выніковай выставы конкурса жывапісу і графікі "На сваёй зямлі". 25 красавіка 2026 г. у лагеры "Экалогія і здароўе" ГА "Беларускі зялёны крыж" сабралося каля сотні гасцей – юныя мастакі, фатографы, мульціплікатары, іх родныя і сябры, – каб пабачыць выставу, насаладзіцца прыродай і, канечне, атрымаць узнагароды з рук арганізатараў, членаў журы, сяброў і партнёраў ГА БЗК.
Узаемадзеянне ГА "Беларускі зялёны крыж" і НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі ў межах сеткавага даследвання інвазіўных відаў стала асновай для таго, каб у Міжнародным конкурсе жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" з'явілася тэма "Свет насякомых вакол нас".
Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў "На сваёй зямлі" і адкрыццё выніковай выставы 21-га Міжнароднага конкурса жывапісу і графікі адбудзецца 25 красавіка 2026 года ў лагеры "Экалогія і здароўе" ГА "Беларускі зялёны крыж" (Смалявіцкі р-н, Мінская вобл.).
У рамках канферэнцыі "Развіццё міжнароднага турызму і гасціннасці ў Рэспубліцы Беларусь ва ўмовах глабальных і рэгіянальных трансфармацый", якая праходзіла 26 сакавіка 2026 г. на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, даследчыкам і пркактыкам у сферы турызма, а таксама выкладчыкам, аспірантам і студэнтам былі прадстаўлены дапаможнік "Днепра-Сожскі заказнік" і наборы з серыі "Вясковымі шляхамі Беларусі".
Запрашаем мастакоў-педагогаў, мастацвтазнаўцаў, арганізатараў дзіцячых і моладзевых конкурсаз, выстаў, мастацкіх праектаў прыняць удзел у чарговай Міжнароднай канфеэенцыі мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі".