Выстава знаёміць з вынікамі гадавога міжнароднага праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012». У залах Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава прадстаўлены работы 26 удзельнікаў праекта з Беларусі, Расіі і Украіны.
Праект «Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012» быў прадстаўлены на IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Каладзееўскія чытанні» па тэме «Напалеон і Беларусь», што праходзіла 23-25 лістапада ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева.
З 11 па 30 лістапада 2012 года частка экспазіцыі праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» будзе размешчана ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва па адрасе г.Мінск, вул.Макаёнка, 8.
25 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Мінскай гарадской ратушы. У залах галерэі , дзе 200 год таму іграў гарадскі аркестр, зараз размясціліся працы мастакоў, прысвечаныя тэме вайны 1812 года. Каля 40 карцін жывапісцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і скульптурныя кампазіцыі беларускіх аўтараў у чарговы раз заклікаюць гледачоў задумацца пра вайну і мір, пра гісторыю сваёй зямлі, прымушаюць аддаць даніну загінуўшым.
Ва ўсім свеце дзеці любяць жывёл і любяць іх маляваць - як сваіх хатніх гадаванцаў так і жыхароў дзікай прыроды. У калекцыі Міжнароднага конкурсу жывапісі і графікі для дзяцей і моладзі "На сваёй зямлі" сабралася вялікая колькасць цудоўных партрэтаў каней і сланоў, птушак і рыб, і, вядома ж, катоў і сабак.