Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Рэспубліканскім экалагічным цэнтры
12 лістапада 2012

З 11 па 30 лістапада 2012 года частка экспазіцыі праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» будзе размешчана ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва па адрасе г.Мінск, вул.Макаёнка, 8.

Адкрыццё выставы «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Мінскай гарадской ратушы
30 кастрычніка 2012

25 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Мінскай гарадской ратушы. У залах галерэі , дзе 200 год таму іграў гарадскі аркестр, зараз размясціліся працы мастакоў, прысвечаныя тэме вайны 1812 года. Каля 40 карцін жывапісцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і скульптурныя кампазіцыі беларускіх аўтараў у чарговы раз заклікаюць гледачоў задумацца пра вайну і мір, пра гісторыю сваёй зямлі, прымушаюць аддаць даніну загінуўшым.

Выстава «Кот і Сабака» у Базылі
22 кастрычніка 2012

Ва ўсім свеце дзеці любяць жывёл і любяць іх маляваць - як сваіх хатніх гадаванцаў так і жыхароў дзікай прыроды. У калекцыі Міжнароднага конкурсу жывапісі і графікі для дзяцей і моладзі "На сваёй зямлі" сабралася вялікая колькасць цудоўных партрэтаў каней і сланоў, птушак і рыб, і, вядома ж, катоў і сабак.

Выстава "Перазоў стагоддзяў:1812-2012" адкрылася 2 кастрычніка ў галерэі TUT.BY
14 кастрычніка 2012

Першай залай, якая прыняла выставу «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Мінску, стала галерэя TUT.BY. У экспазіцыю ўвайшло каля 40 работ, напісаных у розных тэхніках і жанрах беларускімі, расійскімі і ўкраінскімі мастакамі.

Пачаўся прыём работ на 8-ы Міжнародны конкурс «На сваёй зямлі»
14 кастрычніка 2012

Дарагія ўдзельнікі, мы  чакаем вашых работ! Просім усіх карыстацца звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS. На пасылках не ўказывайце кошт (каштоўнасць) грузу. Мы не вырабляем мытнае афармленне, і такія працы не патрапяць на конкурс.