Другі па ліку пленэр, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны, праходзіў з 28 ліпеня па 9 жніўня ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. Яго ўдзельнікамі сталі 24 мастака з Мінска, Магілёва, Гомеля, Навагрудка (Беларусь), Бранска, Валгаграда, Тулы (Расія) і Кіева (Украіна).
Выніковая выстава Міжнароднага культурна-асветніцкага праекта “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння” адкрылася 7 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлены 52 работы, выкананыя мастакамі з Беларусі, Расіі і Украіны ў разнастайных графічных тэхніках.
Больш за 20 жывапісных работ, створаных мастакамі на леташнім пленэры Міжнароднага культурна-асветніцкага праекта “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння”, прадстаўленыя на выставе, што адкрылася 2 жніўня ў Вілейскім краязнаўчым музеі.
У склад выставачнай камісіі ўвайшлі мастакі-графікі, літаратуразнаўцы і гісторыкі з Беларусі і Расіі. Цягам траўня яны разгледзелі графічныя работы, створаныя ўдзельнікамі праекта па матывах літаратурных твораў, што закранаюць тэму Першай сусветнай вайны.
Кенатаф памяці І.Х.Каладзеев, створаны высілкамі ўдзельнікаў праекта "Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012", урачыста адкрыўся 20 траўня ў храме Святой Жываначальнай Троіцы ў Барысаве. У гонар яго адкыцця прайшло набажэнства.