Агляд праекта "На сваёй зямлі" - 2020

Дарагія сябры! Завяршылася чарговае кола міжнароднага мастацкага праекту «На сваёй зямлі». Прапануем агляд асноўных мерапрыемстваў праекта 2020 года.

Юныя мастакі з 26 краін свету прынялі удзел у 15-м конкурсе жывопісу і графікі, мультыплікатары-пачаткоўцы з 5 краін даслали свае работы на 5-ы конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў. З верасня 2019 г. па студзень 2020 г. каманда праекта прыняла і апрацавала 10 612 малюнкаў, 146 мультфільмаў і 13 дыяфільмаў.

Напрыканцы студзеня журы конкурсаў, куды ўваходзілі прафесійныя мастакі, педагогі, мастацтвазнаўцы, мультіыплікатары, аніматары і рэжысёры з Беларусі, Балгарыі, Кітая, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі і Украіны вызначылі прызёраў, лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсаў.

Зазірнуць за кулісы 15-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" і ўбачыць, як сябры журы адбіралі і ацэньвалі работы, пачуць іх меркаванне пра конкурс і пра дзіцячую творчасць, вы можаце ў невялікім відэасюжэце.

Пра работу журы 5-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў мы таксама знялі невялікі сюжэт, куды ўключылі і мультфільм, які атрымаў Гран-пры конкурсу гэтага году.

У першых чыслах лютага мастакі-педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны сабраліся ў цэнтры "Экалогія і здароўе" ГА БЗК, каб абмеркаваць актуальныя пытанні сучаснай мастацкай адукацыі дзяцей і моладзі і абмяняцца вопытам. Як праходзіла канферэнцыя ў нашым фотарэпартажы.

Падчас канферэнцыі былі прадстаўлены 8 міні-выстаў, адабраных экспертамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Польшчы, Літвы, Румыніі і Кітая. Што гэта быў за эксперымент і па якіх крытэрыях праходзіў адбор у відэасюжэце.

Напрацягу лютага і сакавіка каманда праекта апрацавала вынікі работы журы і 20 сакавіка імёны 1472 медалістаў, лаўрэатаў, дыпламантаў і тых, хто быў адзначаны лістамі падзякі, з'явіліся на нашых сайтах:

Глядзець вынікі конкурсу жывапісу і графікі

Глядзець вынікі конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў

З 6 па 25 красавіка ў галерэі "Універсітэт культуры" у Мінску будзе праходзіць выніковая выстава конкурсу, куды войдуць 8 міні-выстаў, адабраных экспертамі. На жаль, з-за бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі, урачыстае адкрыццё і ўзнагароджванне пераможцаў праводзіцца не будзе. Усе ўзнагароды будуць высланы поштай.

Хто не мае магчымасці трапіць на выставу можжа пазнаёміцца з лепшымі работамі конкурса на сайце ГА "Беларускі зялёны крыж".

Глядзець віртуальную выставу

Глядзець работы пераможцаў конкурса мультыплікацыі і дыяфільмаў

Кола праекта 2020 г. завяршае свой поўны абарот, але мы ўжо заглядваем у будучыню і рыхтуем умовы ўмовы 16-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі і 6-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацці і дыяфільмаў «На сваёй зямлі», і хутка яны з'явяцца н нашых сайтах. Сачыце за навінамі, а таксама падпісвайцеся на нашу рассылку.

ДЗЯКУЙ УСІМ, ХТО БЫЎ З НАМІ Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ!

ЖАДАЕМ НАТХНЕННЯ І НОВЫХ АДКРЫЦЦЯЎ!

ЧАКАЕМ ВАШЫ ПРАЦЫ НА НАШЫХ КОНКУРСАХ!