Жюры 12-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" завяршыла сваю работу

З 29 студзеня па 1 лютага 2017 г. у адукацыйным цэнтры ГА "Беларусі зялёны крыж" 12 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Арменіі і Латвіі разглядалі работы, якія прыйшлі на конкурс.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 11 924 работы з 35 краін свету: Азербайджана, Аргенціны, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Індзіі, Ірана, Казахстана, Канады, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малайзіі, Мілдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Сінгапура, Славакіі, Славеніі, Таджыкістана, Тайланда, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Харваціі, Чэхіі.

Жывапіс і графіка разглядаліся асобна ў 7 узроставых катэгорыях. У кожнай групе журы вызначыла дыпламантаў з медалем, дыпламантаў выставкы і дыпламантаў конкурсу. Таксама мноства работ было адзначана лістом падзякі за ўдзел.

Вынікі 12-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» будуць апублікаваны на нашым сайце ў сакавіку 2017 года. Прапануем вам падпісацца на электронную рассылку праекта «На сваёй зямлі», каб атрымліваць своечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага патрэбна адправіць запрос на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. ).

Адкрыццё выніковай выставы і ўзнагароджванне пераможцаў пройдзе ў Мінску 20 красавіка 2017 года. Пераможцам конкурсу, якія не змогуць прысутнічаць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць адпраўлены поштай да 1 ліпеня 2017 г.