Завяршыла работу журы IІ Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў «На сваёй зямлі»

Цягам 2 дзён 31 студеня і 1 лютага 2017 г. ў адукацыйным цэнтры ГА "Беларускі зялёны крыж" журы глядзела работы, якія прыйшлі на конкурс. У склад журы ўваходзілі прафесійныя мастакі, педагогі, мультыплікатары, аніматары, рэжысёры, выдаўцы і журналісты з Беларусі, Расіі і Латвіі.
На другі конкурс было даслана 164 работы, з іх 145 мультфільмаў і 15 дыяфільмаў з Арменіі, Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Расіі, Украіны, Эстоніі. Аднак, па выніках не вельмі жорсткага папярэдняга адбору ў асноўны паказ конкурсу прайшло 133 мультфільмы і 14 дыяфільмаў. Асноўнымі прычынамі, па якіх некаторыя мультфільмы не патрапілі на разгляд журы, сталі дрэнная якасць выявы, наяўнасць кампутарнай графікі і і неадпаведнасць форме.
Мультфільмы і дыяфільмы разглядаліся асобна, да таго ж мультфільмы таксама былі падзелены на тры групы - індывідуальныя, калектыўныя і сямейныя мультфільмы. Журы вызначыла дыпламантаў і лаўрэатаў як сярод мультфільмаў, так і сярод дыяфільмаў. Некаторыя работы былі ўдастоены асобай згадкі журы.
Вынікі 2-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў "На сваёй зямлі" будуць опублікаваныя на нашым сайце ў сакавіку 2017 года. Прапануем падпісацца на электронную рассылку праекта "На сваёй зямлі", каб атрымліваць своечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
).
Паказ мультфільмаў і ўзнагароджванне пройдзе ў Мінску 20 красавіка 2017 года падчас адкрыцця выніковай выставы конкурса "На сваёй зямлі". Пераможцам конкурса, якія не змогуць прысутнічаць на адкрыцці выставы, ўзнагароды будуць дасланыя па пошце да 1 ліпеня 2017 года.