Вынікі конкурсаў Міжнароднага праекта "На сваёй зямлі"

Шаноўныя сябры праекта "На сваёй зямлі"!

Мы вельмі рады паведаміць вам, што вынікі конкурсаў падведзены, апрацаваны і з'явіліся на нашым сайце. Дзякуем вам за творчасць і цярпенне.

Глядзець вынікі конкурса жывапісу і графікі

Глядзець вынікі конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў

Глядзець вынікі конкурсу літаратурнай асновы для экраннага твора

Выніковая выстава 13-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі ў гэтым годзе будзе праходзіць у галерэі "Прырода і творчасць" Рэспублікацнсака цэнтра экалогіі і краязнаўства (Мінск, вул. Макаёнка, 8).

Адкрыццё выставы адбудзецца 10 красавіка ў 11.00 у галерэі "Прырода і творчасць".

Таксама 10 красавіка адразу пасля адкрыцця выставы ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства будзе праводзіцца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў. Падчас цырымоніі будуць паказаны лепшыя мультфільмы конкурсу мультыплікацыі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў цырымоніі пачынаецца ў 10.00.