Выстава "Перазоў стагоддзяў: 1812-2012" адкрылася 17 верасня ў Барысаве

У Цэнтральнай бібліятэцы ім. І.Х. Каладзеева ў мастацкай галерэі "З'ява» было прадстаўлена 49 работ дваццаці шасці мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны. Дадзеная выстава з'яўляецца вынікам гадавога міжнароднага праекта «Празоў стагоддзяў:1812-2012».

Экспазіцыя была сфарміравана кампетэнтным журы, у склад якога ўвайшлі беларускія мастакі, сябры Беларускага саюза мастакоў, на заключным праглядзе, які адбыўся падчас міжнароднага пленэра праекту «Перазоў стагоддзяў» з 1 па 14 жніўня 2012 года.

Адкрыццё выставы правяла мастацтвазнаўца галерэі «З'ява» Таццяна КІРЫЛАВА. Госць цырымоніі, намеснік Старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна ШУТКО заўважыла, што гэтак знаёмыя месцы, увасобленыя на палотнах, адкрыліся для яе па-новаму, праз погляд маладога пакалення. Партнёр праекта, уладальнік клуба-сядзібы «Бівак» Сяргей ТОЛСЦІК станоўча адазваўся аб зацікаўленасці такой немалой колькасці людзей гісторыяй сваёй зямлі, гісторыяй падзей 1812 года: "Той, хто імкнецца ведаць сваю гісторыю, заўсёды мае будучыню". Наведалі адкрыццё выставы айцец Георгій ЦЮХЛОЎ, настаяцель Храма Святой Жываначальнай Троіцы ў г. Барысаве і протаіерэй Аляксандр ВЯРБІЛА, настаяцель прыходу Храма Раства Хрыстова у г. Барысаве. Завяршылі свята пранізлівыя гукі паланэза "Развітанне з Радзімай", аўтар якога М.К.Агінскі быў удзельнікам тых даўніх падзей.

Глядзець фотарэпартаж

Глядзець экспазіцыю

Выстава будзе працаваць да 27 верасня.

 


Далей выстава будзе праходзіць у наступных месцах:

2 кастрычника - 23 кастрычніка
Галерэя TUT.BY, г. Мінск, вул. Веры Харужай, 1 / А

25 кастрычніка - 30 лістапада
Гарадская Ратуша (Музей гісторыі горада Мінска), г.Мінск, пл.Свабоды. 2А

10 лістапада - 30 лістапада
Рэспубліканскі эколага-біялагічны цэнтр, г. Мінск, вул. Макаёнка, 8

19 снежня - 10 студзеня
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.В. Масленікава, г.Магілёў, вул. Міронава, 33