АнонсыПапулярнае |
Пачаўся прыём работ на 8-ы Міжнародны конкурс «На сваёй зямлі»
Наш паштовы адрас: Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж», Конкурс «На сваёй зямлі», 222 201, г. Смалявічы, Рэспубліка Беларусь. (Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення) Прыём работ будзе доўжыцца з 1 кастрычніка да 31 снежня 2012 года. Умовы ўдзелу ў конкурсе вы знойдзеце па спасылцы: http://www.children-art.org/ru/contest/na-svoe-zemle-2013/usloviya Вынікі конкурсу з 2 па 5 лютага 2013 падвядзе міжнароднае журы, у склад якога ўвойдуць мастакі і педагогі з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін. Невялікі відэа-ролік аб рабоце журы можна ўбачыць тут: http://www.youtube.com/watch?v=yfrGpC3aW8c&feature=plcp Работы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і ў альбом-каталог выставачных работ «На сваёй зямлі». Мы не абмяжоўваем колькасць пераможцаў, а таму імі стануць усе працы, якія, на думку журы, вартыя быць паказанымі шырокаму колу гледачоў. Чакаем Вашых работ і спадзяемся, што 8-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» падорыць нам усім новыя цудоўныя перажыванні і адкрыцці! |