АнонсыПапулярнае |
Выстава "Перазоў стагоддзяў:1812-2012" адкрылася 2 кастрычніка ў галерэі TUT.BY
Дадзеная выстава з'яўляецца вынікам гадавога міжнароднага праекта «Пераклічка стагоддзяў: 1812-2012». Гасцей віталі каардынатар праектаў Беларускага зялёнага крыжа Наталля СВЯТКІНА, намеснік кіраўніка Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Менску, першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Алена МАСЛАВА, уладальнік клуба-сядзібы «Бівак» з Барысава Сяргей ТОЛСЦІК і кіраўнік мастацкай групы праекта, выкладчык Магілёўскай гарадской дзіцячай мастацкай школы Дзмітрый ПУХОЎСКІ. У сваім выступе Алена МАСЛАВА адзначыла актуальнасць і запатрабаванасць мастацкай творчасці маладых і прапанавала правесці выставу праекта «Пераклічка стагоддзяў» у Расійскіх цэнтрах навукі і культуры ў розных гарадах Расіі, у краінах СНД, а таксама ў Францыі, Італіі і Германіі. Музычнае суправаджэнне выставе падарыла легендарная мінская імправізацыйная група «Князь Мышкін». На заканчэнні цырымоніі адбылася прэм'ера відэафільма Вольгі СВІРЫДАВАЙ і Сямёна ШАЎЦОВА «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012». Глядзець відэаінтэрв'ю з удзельнікамі праекта Выстава працягнецца да 23 кастрычніка.
Далей выстава будзе праходзіць у наступных месцах: 25 кастрычніка - 30 лістапада |