АнонсыПапулярнае |
Выстава «Кот і Сабака» у Базылі
"Кот і Сабака" - менавіта такую назву мае выстава, якая месцілася з 16 жніўня па 19 кастрычніка 2012 года ў культурным цэнтры 'L'ESPRIT TREFFEN UND ESSEN' у швейцарскім Базелі. Выставу арганізаваў прадстаўнік Швейцарскага зялёнага крыжа Стэфан РАБІНЗОН. Экспазіцыя, што складаецца з 48 малюнкаў дзяцей розных узростаў і розных краін, атрымала самыя станоўчыя водгукі; гледачы казалі, што дзіцячыя працы ім вельмі падабаюцца, паколькі карціны юных мастакоў выпраменьваюць Радасць і Дабро. Відэа «Каты» з геніальнай музыкай знакамітага жартоўнага «Дуэта катоў» Дж.Расіні можна паглядзець на нашым сайце ў раздзеле «Медыятэка». |