АнонсыПапулярнае |
Адкрыццё выставы «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Мінскай гарадской ратушы
Урачыстую цырымонію адкрыў фільм «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» Вольгі Свірыдавай і Сямёна Шаўцова, які распавядае пра тое, як ствараліся карціны, цяпер прадстаўленыя шырокаму гледачу, і які з'яўляецца своеасаблівым роздумам аўтараў над тэмай усяго праекта. Віталі гасцей дырэктар Музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава, намеснік кіраўніка Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску, першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Алена Маслава, дырэктар Грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» Уладзімір Шаўцоў, кіраўнік групы жывапісцаў, якія прымалі ўдзел у праекце «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012», выкладчык Магілёўскай гарадской дзіцячай мастацкай школы Дзмітрый Пухоўскі. Стварэнню асаблівай атмасферы ў выставачных залах спрыяла і з'яўленне гасцей з клуба-сядзібы «Бівак», якія прыехалі ў касцюмах часоў напалеонаўскіх войнаў. Пад гукі класічнай музыкі, якую выконвалі дзяўчыны-удзельніцы струннага квартэта «Кадэ», павольна перасоўваліся сярод гледачоў бравы гусар і паненка ў наймаднейшай сукенцы 1812 года. Глядзець відэарэпартаж з цырымоніі Выстава будзе праходзіць у будынку Мінскай гарадской ратушы да 30 лістапада 2012 года. |