АнонсыПапулярнае |
Праект «Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012» быў прадстаўлены на Каладзееўскіх чытаннях у Барысаве
Мэта канферэнцыі, арганізаванай сумесна з Цэнтрам напалеонаўскіх даследванняў (Францыя), - увекавечанне памяці знакамітага дзеяча барысаўскай зямлі Івана Хрысанфавіча Каладзеева, імя якога непарыўна звязана з гісторыяй вайны 1812 года. Каардынатар праектаў Беларускага зялёнага крыжа Наталля СВЯТКІНА выступіла з прэзентацыяй праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012» і падзякавала бібліятэцы за супрацоўніцтва. Кенатаф памяці І.Х.Каладзеева, створаны высілкамі ўдзельнікаў праекта, быў урачыста перададзены настаяцелю барысаўскага Храма Святой Жываначальнай Троіцы айцу Георгію ЦЮХЛОВУ. Канферэнцыя завершылася тэатралізаваным прадстаўленнем бала пачатку ХІХ стагоддзя ў сядзібе І.Х.Каладзеева ў выкананні студыі гістарычнага танца «L’Empire» г.Барысава. |