АнонсыПапулярнае |
9-я Міжнародная выстава “На сваёй зямлі” адкрылася ў Мінску
Багацце прыёмаў і тэхнік, разнастайныя мастацкія і культурныя традыцыі, непаўторны каларыт кожнага рэгіёна дазволілі сабраць яскравую калекцыю дзіцячага мастацтва. Выстава адкрылася 10 красавіка ў залах Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. У гэты ж дзень адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу. Узнагароды юным мастакам па традыцыі ўручаў старшыня журы, мастак Леанід ГОМАНАЎ. Дзеці атрымалі падарункі ад Прадстаўніцтва РОССУПРАЦОЎНІЦТВА ў Рэспубліцы Беларусь, ТАА “Палітра”, выдавецтва “Мінар” і музычныя віншаванні ад танцавальнага ансамбля “Наіры” Армянскай нядзельнай школы, Настассі Лягейды, Вікторыі Кацуба і артыстаў вандроўнага аркестрыка Vuraj. Павіншавалі пераможцаў конкурсу і ўручылі медалі прадстаўнікі Мінскага Міжнароднага жаночага клуба з Украіны, Арменіі і Таджыкістана на чале з прэзідэнтам клуба Шарыпой БУЛЕГЕНАВАЙ, супругай Пасла Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. Дамы доўга і з вялікай цікавасцю разглядалі экспазіцыю і здалёк пазнавалі работы, што прыслалі дзеці з іх родных краін: “Напраўду, так малююць у мваёй краіне. Гэтыя колеры і матывы я ведаю з дзяцінства”. Дзесяццю спецыяльнымі дыпломамі у экалагічнай намінацыі ад Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь узнагародзіла дзяцей прэс-сакратар Міністэрства Вольга ЛЕЛЮКОВА. На адкрыцці цэнтральнай часткі экспазіцыі ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” гасцей выставы прывіталі старшыня оргкамітэта конкрусу, дырэктар Беларускага зялёнага крыжа Уладзімір ШАЎЦОЎ і намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва РОССУПРАЦОЎНІЦТВА ў Рэспубліцы Беларусь, Першы сакратар Амбасады Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Віктар МІЧУРЫН. Таксама быў зачытаны прывітальны ліст пераможцам конкурсу ад намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілія ЧЭРНІКА. Выставу наведаў першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Валерый МІХЕЕЎ. Ён быў здзіўлены разнастайнасцю экспазіцыі і цёпла выказаўся пра прадстаўленыя дзіцячыя работы. Яшчэ адзін госць выставы, Прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Санака САМАРАСІНХА з Шры-Ланкі ра разам са сваёй сям’ёй быў уражыны экспазіцыяй і запрасіў арганізатараў да супрацоўніцтва з Жаночым каледжам у Каломба, да ўдзелу ў іх мастацкім конкурсе. Выстава будзе працаваць да 22 красавіка ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” і да 2 траўня ў Рэспубліканскім цэнтрыэкалогіі і краязнаўства. ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ
Арганізатары конкурсу выказваюць удзячнасць Мінскаму міжнароднаму жаночаму клубу за медалі, а таксама Прадстаўніцтву РОССУПРАЦОЎНІЦТВА ў Рэспубліцы Беларусь, ТАА “Палітра” і выдавецтву “Мінар”за падарункі для пераможцаў конкурсу. |