АнонсыПапулярнае |
Кенатаф памяці І.Х.Каладзеева адкрыўся ў храме ля барысаўскіх «Батарэй»
Перадача кенатафа настаяцелю храма айцу Георгію ЦЮХЛОВУ адбылася на IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Каладзееўскія чытанні" ў лістападзе 2012 года. Але толькі цяпер стала магчыма ўсталяваць яго, бо ў храме яшчэ вядзецца будаўніцтва. Айцец Георгій перакананы, што размяшчэнне кенатафа ў гэтым храме не выпадковае: "Спраўдзілася воля чалавека і Бога ў дачыненні да тых людзей, якія робяць вялікія справы для храма і грамадства". Іван Хрысанфавіч Каладзееў быў не толькі вядомым бібліафілам, калекцыянерам, мецэнатам, але таксама экспертам па вайне 1812 года, прызнаным як сярод калекцыянераў, так і сярод вайсковых гісторыкаў, палкавых гістарыёграфаў, музейных супрацоўнікаў. Менавіта І.Х. Каладзееў прыклаў шмат намаганняў для таго, каб у Барысаве быў узведзены храм у памяць воінаў, якія аддалі сваё жыццё за Айчыну. Рашэнне аб будаўніцтве гэтага храма было прынята праз 100 год пасля вайны, у 1912 годзе імператарам Мікалаем ІІ. Тады ўзвядзенню храма перашкодзіла Першая сусветная вайна. І толькі праз яшчэ 100 год мара Івана Хрысанфавіча спраўдзілася: будаўніцтва храма ля земляных умацаванняў вайны 1812 года – барысаўскіх "Батарэй" – блізкае да завяршэння. "Сёння храму варта маліцца пра ўсіх воінаў, – сцвярджае айцец Георгій, – не толькі загінулых у вайну 1812 года, але і ў Першую сусветную, Другую сусветную войны." |