АнонсыПапулярнае |
Падведзены вынікі праекта “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння”
Рашэннем камісіі ў экспазіцыю выніковай выставы праекта ўвайшло 52 работы, што ілюструюць паэтычныя творы Г.Ахматавай, А.Блока, М.Валошына, М.Гумілёва, В.Мандэльштама, У.Маякоўскага, М.Цвятаевай, прозу А.Барбюса, Э.М.Рэмарка, Ф.Сцепуна, А.Талстога, М.Шолахава. Аўтарамі работ з’яўляюцца як маладыя, так і дасведчаныя мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі і Украіны. Электронная версія выставы прадстаўлена на сайтах www.art-dialog.net і www.greencross.by, таксама экспазіцыя будзе размешчана на сайтах партнёраў праекта. Арыгіналы работ будут экспанавацца на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь з 7 па 28 жніўня, а таксама ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна падчас 2-х Міжнародных грамадска-навуковых чытанняў “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння”, што пройдуць 14-15 кастрычніка. Цяпер з экспазіцыяй выставы знаёмяцца бібліятэкі-удзельнікі праекта: да 15 верасня 2014 года кожная з іх мусіць сфарміраваць сваё журы і выбраць трох аўтараў, чые работы падаліся ім найбольш цікавымі па задуме, выкананню, адлюстраванню ідэй і вобразаў літаратурных твораў. Па выніках адбору будуць вызначаны тры мастака, якія атрымаюць спецыяльныя дыпломы і памятныя падарункі. Астатнія аўтары атрымаюць выставачныя сертыфікаты альбо сертыфікаты ўдзельніка праекта. І УВАГА! З той прычыны, што тэма Першай сусветнай вайны толькі набірае сілу, аргкамітэт праекта прыняў пастанову прадліць яго яшчэ на год з тым, каб у наступным годзе папоўніць экспазіцыю выставы. Глядзець умовы ўдзелу ў праекце МЫ ЎДЗЯЧНЫЯ ЎСІМ УДЗЕЛЬНІКАМ ПРАЕКТА |