АнонсыПапулярнае |
“Перазоў стагоддзяў”: Выстава пленэрнага жывапісу адкрылася ў Вілейцы
У пленэры, што праходзіў з 29 ліпеня па 15 жніўня 2013 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, прынялі ўдзел 38 студэнтаў і педагогаў-мастакоў з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны. Працуючы над тэмай праекта, удзельнікі пленэру наведалі шматлікія мясціны, звязаныя з падзеямі Першай сусветнай вайны, у тым ліку ў горад Вілейку. Выдатная экскурсія па Вілейскім краязнаўчым музеі і ягоным філіяле ў в. Заброддзе, прысвечаным Першай сусветнай вайне, адбылася дзякуючы Вілейскаму райвыканкаму і навуковаму супрацоўніку музея, заснавальніку благачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны “Крокі”, а закрым таго мастаку Барысу ЦІТОВІЧУ. І вось праз год музей прымае выставу, што прадстаўляе вынікі пленэру. На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі мастакі-аўтары работ – яны зноў сабраліся ўжо на 2-гі пленэр праекта “Перазоў стагоддзяў”, што цяпер праходзіць у адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. Выстава будзе дзейнічаць у музеі цягам двух тыдняў. |