АнонсыПапулярнае |
На вясенніх канікулах прайшоў 3-ці пленэр-семінар для педагогаў-мастакоў
Як і падчас восеньскага пленэра 2014 г. мастакі працавалі на гарадскіх вуліцах, стваралі эцюды па берагах Прыпяці. Няпростае, пераменлівае, халоднае надвор'е ранней вясны кампенсавалася цеплынёй сустрэч і стасункаў "старых" удзельнікаў пленэра, якія зноў сабраліся разам, радасцю ад удала напісанага эцюда, захапленнем прыгажосцю роднага беларускага края. Яшчэ раз стаў зразумелым станоўчы эфект мерапрыемстваў такога кшталту, калі настаўнік на канікулах захоплены ўласнай творчасцю, што несумненна падвышае яго прафесійны ўзровень і дае новыя сілы для педагагічнай работы. Ідэя арганізацыі пленэра для настаўнікаў мастацкіх школ падчас школьных канікул была агучана на 5-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі", якая праходзіла ў лютым 2014 г. Гэтым годам, нягледзячы на пэўныя складанасці, пленэр усё ж адбыўся. Дзякуючы намаганням кіраўніка Мозырскай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва "Старт" Вольгі Сухоцкай, мастакі мелі магымасць плённа папрацаваць и добра адпачыць. Па словах педагогаў-мастакоў, правядзенне пленэра на канікулах усё часцей сутыкаецца з аб'ектыўнымі складанасцямі. Творчая ініцыятыва не знаходзіць водгуку ў кіраўніцтва, бо не ўключаецца ў агульнашкольны план работы на год. Хочацца спадзявацца, што ў будучым пленэр на канікулах стане сталай з'явай, а не "шчаслівым выпадкам". |