АнонсыПапулярнае |
У Мінску адкрылася выстава творчых работ вучняў Гунэфы Мацюшэнкавай
Адкрыццё выставы адбылося 9 лютага падчас ІІ Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў “Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі”. Работы, што складаюць выставу, здзіўляюць і уражваюць багатым каларытам, складанасцю кампазіцыі, узвышанасцю і сур’ёзнасцю думкі. Гэта падарожжа у “краіну фантазіі”, нестандартны погляд на рашэнне тэмы, гарманічнае дэкаратыўнае спалучэнне колеру і тэхнікі, індывідуальны падыход аўтара да крытэрыяў мастацкасці работы і, безумоўна, пастаянны пошук самога сябе. Выстава стала яркім эпізодам канферэнцыі. Госць з ЗША, мастак-ілюстратар сп. Джон Мут, пазнаёміўшыся з экспазіцыяй, сказаў, што жадаў бы забыцца на ўсё, што ўжо ведае, і пайсці вучыцца да Гунэфы Мацюшэнкавай. Выстава будзе працаваць да 25 лютага ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі.
Гунэфа Мацюшэнкава – мастак, выкладчыца кампазіцыі Слуцкай дзіцячай мастацкай школы. Узнагароджана шматлікімі дыпломамі як кіраўнік конкурсных работ на розных міжнародных конкурсах, у тым ліку конкурсе “На сваёй зямлі”. |