Восеньскі пленэр праекта «Перазоў стагоддзяў: 1914 – 2014»

Восеньскі пленэр праекта «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння» прайшоў з 29 кастрычніка па 2 лістапада ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Падчас Першай сусветнай вайны Крэва цягам трох год  (1915 – 1918) было падзелена ланцугом рускіх і нямецкіх умацаванняў. Акопы, ДОТы, руіны Крэўскага замка – часткі нямецкіх пазіцый – неверагодна маляўнічыя і глыбока трагічныя мясціны.

Міжнародныя грамадска-навуковыя чытанні праекта «Перазоў стагоддзяў»

Міжнародныя грамадска-навуковыя чытанні праекта «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння» адбыліся 17-18 кастрычніка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Гісторыя Першай сусветнай, асэнсаванне падзей таго часу ў філасофіі, літаратуры і мастацтве розных краін далі нагоду для сур'ёзных развагаў пра законы канструявання культурна-гістарычнай памяці ў соцыюме.

Міжнародны пленэр праекта «Перазоў стагоддзяў: 1914 – 2014»

Пленэр для студэнтаў і выкладчыкаў-мастакоў, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны, праходзіў з 29 ліпеня па 15 жніўня 2013 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. Яго ўдзельнікамі сталі 38 мастакоў з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны.

Выстава «Перазоў стагодддзяў: 1812-2012» у Туле

Наша выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812 - 2012» адкрылася ў Туле 18 мая ў выставачнай зале музея «Ясная Паляна». У гэды цудоўны горад экспазіцыя патрапіла не выпадкова: у праекце бралі ўдзел навучэнцы аддзялення жывапісу і графікі Тульскага каледжа мастацтваў імя А.С.Даргамыжскага.

Першая творчая майстэрня праекта «Перазоў стагоддзяў: 1914 – 2014»

Каб разам пачаць працу над тэмай праекта, маладыя мастакі і выкладчыкі выяўленчага мастацтва з Мінска, Магілёва, Гомеля, Віцебска і Ашмянаў з 26 па 28 красавіка сабраліся ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа.