Адкрыццё 8-й Міжнароднай выставы «На сваёй зямлі»

8-я Міжнародная выстава «На сваёй зямлі» адкрылася ў Мінску 18 красавіка. Сёлета ў экспазіцыю ўвайшлі 308 твораў з 18 краін. Па традыцыі работы размесціліся ў выставачных залах мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» і Рэспубліканскага эколага-біялагічнага цэнтра.

4-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў у Мінску

У рабоце канферэнцыі, што праходзіла 6-8 лютага 2013 года ў межах Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі», прыняло ўдзел больш за 100 спецыялістаў у галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Венгрыі, Германіі, Расіі, Украіны і Чэхіі.

Журы 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі»

Работы, што дайшлі конкурс, ацэнівалі 12 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Журы працавала з 2 па 5 лютага 2013 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. Па выніках конкурсу ў экспазіцыю 8-й Міжнароднай выставы «На сваёй зямлі» ўвайшло 283 работы, адзначаныя дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені і дыпломамі выставы. Усяго на конкурс было даслана 15 459 работ з 31 краіны.

Выстава «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» у Магілёве

Выстава гадавога міжнароднага праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812-2012» адкрылася 19 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. У экспазіцыі прадстаўлены работы 26 удзельнікаў праекта з Беларусі, Расіі і Украіны.

Прадстаўленне праекта «Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012» на Каладзееўскіх чытаннях у Барысаве

На IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Каладзееўскія чытанні» па тэме «Напалеон і Беларусь», што праходзіла 23-25 лістапада ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева, барысаўскаму Храму Святой Жываначальнай Троіцы быў урачыста перададзены кенатаф памяці І.Х.Каладзеева, створаны высілкамі ўдзельнікаў праекта.