Выстава "Перазоў стагоддзяў: 1812-1012" у Барысаве

Выстава работ удзельнікаў міжнароднага праекта «Перазоў стагоддзяў:1812-2012» адкрылася ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Барысава ў мастацкай галерэі "З'ява» 17 верасня. У выніковую экспазіцыю ўвайшло 49 работ 26 маладых мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Выніковы міжнародны пленэр праекту «Перазоў стагоддзяў :1812-2012»

З 1 па 14 жніўня прайшоў выніковы міжнародны пленэр праекта "Перазоў стагоддзяў: 1812 - 2012", прысвечанага 200-годдзю Рускай кампаніі Напалеона і падзеям 1812 года на беларускіх землях.

Адкрыццё VII Міжнароднай выставы жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"

Па выніках VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” ў экспазіцыю выставы ўвайшло 486 работ з 15 краін. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 19 красавіка 2012 года ў выставачнай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва і ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” ў Мінску. У гэты ж дзень прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

III Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў у Мінску

III Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі " праходзіла 8-9 лютага 2012 года. У ёй прынялі ўдзел больш за 100 спецыялістаў у галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі.

Журы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"

У склад журы ўвайшлі 11 прафесійных мастакоў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі. З 3 па 7 лютага 2012 года яны разгледзелі 11 364 работы з 26 краін і абралі сярод іх найцікавейшыя і найяскравейшыя, вартыя, па іх меркаванні, быць паказанымі шырокаму колу гледачоў.