Творчая майстэрня ў межах праекта “Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012”

Удзел у сустрэчы прынялі маладыя мастакі і выкладчыкі з Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мазыра, Маладэчна, Ашмян. Творчая майстэрня праходзіла 26-27 лістапада 2011 года – у 199-ю гадавіну пераправы войскаў Напалеона праз раку Бярэзіну.

I Адкрыты пленэр мастакоў-педагогаў

У пленэры, што праходзіў з 22 па 27 жніўня 2011 года ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры Беларускага зялёнага крыжа, прынялі ўдзел 14 педагогаў з мастацкіх школ і студый Віцебская, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай вобласцей Беларусі. Гэта першы пленэр для педагогаў у межах Міжнароднага мастацкага праекта "На сваёй зямлі".

Адкрыццё VI Міжнароднай выставы жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"

Выстава адкрылася 8 красавіка 2011 года ў выставачнай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі і 28 красавіка 2011 года ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску. Па выніках VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" ў выніковую экспазіцыю ўвайшло 432 работы з 17 краін, узнагароджаных Дыпломамі I, II, III ступені і Дыпломамі ўдзельніка выставы.

II Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў у Мінску

II Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі" праходзіла 9-10 лютага 2011 года ў Мінску. У ёй прынялі ўдзел больш за 100 педагогаў і кіраўнікоў мастацкіх школ і студый, выкладчыкаў вышэйшых мастацкіх навучальных установаў, а таксама прадстаўнікі часопіса і выдавецтва “Художественная школа” і эксперты ў галіне культуры і мастацкай адукацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Аўстрыі, ЗША.

Журы VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графіки "На сваёй зямлі"

У склад журы ўвайшлі 14 прафесійных мастакоў і педагогаў з Беларусі, Расіі і Украіны. З 5 па 8 лютага 2011 года яны разгледзелі 12 247 работ з 26 краін і абралі найбольш цікавыя і яркія, вартыя, па іх меркаванні, быць паказанымі шырокаму колу гледачоў.