Выстава "На сваёй зямлі" ў Горках

Выстава работ пераможцаў V Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «На сваёй зямлі» ў студзені-лютым 2011 года прайшла ў Магілёўскай вобласці: адна частка экспазіцыі была прадстаўлена ў Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі, другая – у Доме культуры суседней вёскі Аўсянка.

Выстава "На сваёй зямлі" ў галерэе TUT.BY

Выстава "На сваёй зямлі. Калядная казка" адкрылася 21 снежня ў галерэе TUT.BY у Мінску. У экспазіцыі прадстаўлены работы пераможцаў конкурсу – юных мастакоў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Польшчы, Славеніі, Венгрыі і Індыі.

Майстар-клас "Мелодыі восені"

Мастацкі майстар-клас для дзяцей і моладзі "Мелодыі восені" праходзіў з 24 па 26 верасня 2010 года у аздараўленча-адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. Удзельнікі – юныя мастакі з Мінска – пісалі эцюды, рабілі замалёўкі раслін, а таксама вучыліся працаваць з войлакам. Некаторыя з іх у вясковай мясцовасці пабывалі ўпершыню.

Адкрыццё V Міжнароднай выставы дзіцячага малюнку "На сваёй зямлі"

V Міжнародная выстава дзіцячага малюнку "На сваёй зямлі" адкрылася 9 красавіка 2010 года ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва і ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску. На ёй былі прадстаўленыя 266 работ з 22 краін.

I Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў у Мінску

I Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў прайшла ў Мінску 11-13 лютага 2010 года. У ёй прынялі ўдзел больш за 50 педагогаў і кіраўнікоў мастацкіх школ і студый, а таксама прадстаўнікі мастацкіх выданняў, арганізатары міжнародных конкурсаў малюнку і жывапісу, супрацоўнікі галерэй з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.