Журы V Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнку "На сваёй зямлі"

Журы V Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі” працавала з 7 па 13 лютага 2010 года. У склад яго ўвайшлі 12 прафесійных мастакоў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Сербіі.

Адкрыццё IV Міжнароднай выставы дзіцячага малюнку "На сваёй зямлі"

IV Міжнародная выстава дзіцячага малюнка "На сваёй зямлі" адкрылася 8 красавіка 2009 года ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі і 6 мая 2009 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску. У выніковую экспазіцыю ўвайшло 512 работ, узнагароджаных Дыпломамі I, II, III ступені і Дыпломамі ўдзельніка выставы.

Журы ІV Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнку "На сваёй зямлі"

Журы IV Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка "На сваёй зямлі" працавала з 8 па 12 лютага 2009 года. У яго склад увайшлі 11 мастакоў і педагогаў з 5 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Сербіі.

Адкрыццё III Міжнароднай выставы дзіцячага малюнку "На сваёй зямлі"

III Міжнародная выстава дзіцячага малюнка "На сваёй зямліе" адкрылася 28 сакавіка 2008 года ў Мінску ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" і ў выставачнай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі. У экспазіцыю ўвайшло 482 работы, узнагароджаныя дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені і дыпломамі ўдзельніка выставы.

Журы III Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнку "На сваёй зямлі"

Журы III Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі” працавала з 18 па 23 лютага 2008 года. У склад яго ўвайшлі 10 прафесійных мастакоў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі і Славеніі.