7-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў

3 і 4 лютага 2016 г. у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства праходзіла 7-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў “Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі”. Удзельнікамі канферэнцыі сталі каля 100 выкладчыкаў мастацкіх школ Беларусі, Расіі, Украіны і Арменіі.