Папулярнае |
Умовы 1-га Міжнароднага конкурсу літаратурнай асновы для экраннага твораУ МЕЖАХ ПРАЭКТА «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" абвяшчаюць КОНКУРС ЛІТАРАТУРНАЙ АСНОВЫ ДЛЯ ЭКРАННАГА ТВОРА У аснове любога экраннага твора ляжыць твор літаратурны, які перапрацоўваецца ў сцэнар. Але далека не заўсёды літаратурная аснова настолькі простая і «графічная», што яе можна візуалізаваць. Задача конкурса сабрать базу добрых літаратурных твораў, якія ў далейшым могуць стаць асновай для экранізацый. ТЭМЫ: «На сваёй зямлі» – вольная тэма конкурсу. Самыя цікавыя творы звычайна нараджаюцца з асабістых уражанняў, перажыванняў, перажытых падзей. Прыглядзіцеся больш уважліва да навакольнага свету і паспрабуйце напісаць пра тое, што не пакіне абыякавым вас і вашых знаёмых. Гэта можа быць рэальнасць, а можа быць і фантазія, бо задача пісьменніка «намаляваць» словам кавалачак жыцця. «Вандроўка па наваколлям» У наш інтэнсіўны час падаецца, што ўсё самае цікавае і годнае адбываецца недзе далёка. Насамрэч, каб знайсці сюжэт, дастаткова прайсціся па наваколлі і уважліва паназіраць за жыццём. Кожная тэма з'яўляецца асобнай намінацыяй. Журы будзе ацэньваць работы асобна па кожнай з іх. Намінацыю, на якую падаецца конкурсная работа, трэба абавязкова пазначыць пры запаўненні рэгістрацыйнай формы. Узроставыя групы ўдзельнікаў:
Умовы ўдзелу:
Работы прадастаўляюцца ў фармаце PDF. Назва файла ўключае Прозвішча, Імя, Імя па бацьку аўтара і назву твора. Работа адпраўляецца на конкурс па электроннай пошце. У загалоўку ліста пазначаецца скарочаная назва конкурсу (Літконкурс), Аўтар і Назва твора. Для ўдзелу ў конкурсе таксама трэба запоўніць электронную рэгістрацыйную форму ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ ДА 30 ЛІСТАПАДА 2017 г. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: У жуоы конкурса войдуць піьсменнікі, сцэнарысты, рэжысёры-мультыплікатары і іншыя спецыялісты. Арганізатар пакідаюць за сабой права выкарыстання дасланых работ у мэтах папулярызацыі і развіцця конкурса, а таксама ў метадычнай дзейнасці без згоды аўтара. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 17) 327 79 54, (+375 17) 76 56 441
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
|