Папулярнае |
«Кот і сабака»Выстава «Кот і сабака» праходзіла з 16 жніўня па 19 кастрычніка 2012 года ў культурным цэнтры 'L'ESPRIT TREFFEN UND ESSEN' у Базалі (Швейцарыя) пры падтрымцы Швейцарскага зялёнага крыжа. Экспазіцыя прадстаўляе работы з фондаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі», прысвечаныя хатнім любімцам. Кот і сабака – гэта члены сям'і, саўдзельнікі гульняў, сябры, з якімі можна разам пасідзець ва ўтульнай фатэлі ці выйсці на шпацыр. Гэта жывыя істоты, якія патрабуюць увагі і клопату. Дзеці адчуваюць іх шчырую любоў і самі вучацца любіць усё жывое вакол іх. Юныя мастакі дакладна прыкмячаюць і перадаюць у сваіх работах звычкі чатырохногіх сяброў, захапляюцца кашачай грацыяй і сабачай адданасцю. Таму іх работы напоўнены любоўю, цеплынёй і бязмежнай дзіцячай фантазіяй. |