Выстава дзіцячых малюнкаў "На сваёй зямлі" у Гомелі

У Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Гомелі адкрылася выстава дзіцячых работ пераможцаў і прызёраў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі", які напрацягу 12 гадоў праводзіць грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж".

Выставу арганізавала Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Беларусі сумесна з мастаком-педагогам Алай Кейге, якая з'яўляецца даўнім сябрам ГА "Беларускі зялёны крыж". У экспазіцыі прадстаўлены работы дзяцей і моладзі самых яскарвых мастацкіх школ розных рэгіёнаў Расіі, Беларусі, Украіны і Сербіі. Малюнкі выкананы ў розных графічных тэхніках: акварэль, туш, гуаш, аловак, пастэль, друкаваная графіка.

Выстава пачала работу 14 верасня 2017 года

Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гомелі (вул. 50 лет БССР, 7)

Запрашаем усіх жадаючых!

Крыніца