АнонсыПапулярнае |
Пачаўся прыём работ на Міжнародныя конкурсы “На сваёй зямлі”
Прыём работ на конкурс жывапісу і графікі будзе доўжыцца да 31 снежня 2017 года (па паштовым штампе). Прыём работ на конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў будзе доўжыцца да15 студзеня 2018 г. Прыём работ на конкурс літаратурнай асновы для экраннага твора будзе доўжыцца да30 лістапада 2017 г. Традыцыйна на конкурс могуць быць прадстаўлены работы на вольную тэму "На сваёй зямлі", а таксама на тэму "Вандроўка па ваколіцах". Глядзець умовы конкурсу жывапісу і графікі Глядзець умовы конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў Глядзець умовы конкурсу літаратурнай асновы для экраннага твора Звяртаем Вашую ўвагу, што работы на конкурс жывапісу і графікі варта дысылаць звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS і НЕ ПАЗНАЧАЦЬ на пасылках кошт (каштоўнасць) грузу, бо мы не робім мытнае афармленне, і такія працы не патрапяць на конкурс. НАШ ПАШТОВЫ АДРАС: Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж», (указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення) Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў лютым 2018 года міжнароднымі журы, у склад якіх ўвойдуць мастакі, аніматары, літаратыры і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Работы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у экспазіцыю выніковай выставы, што адкрыецца ў Мінску ў красавіку 2018 года, а таксама будзе прадстаўленая на сайтах конкурсу і грамадскай арганізацыі "Беларускі зялёны крыж". Каб своечасова атрымліваць інфармацыю пра ўсе падзеі конкурсу, Вы можаце падпісацца на электронную рассылку праекта “На сваёй зямлі” (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з пазначанымі імём і прозвішчам адрасата, а таксама назвай навучальнай установы, калі адрасат з’яўляецца мастаком-педагогам). ЧАКАЕМ ВАШЫХ РАБОТ І СПАДЗЯЕМСЯ, |