Шаноўныя ўдзельнікі 9-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі"! Да нас звярнулася Лора Шлее – педагог, кіраўнік прыватнай мастацкай студыі «Lora Schlee Art Studio» (Берлін, Германія) з прапановай арганізаваць абмеркаванне складанасцяў, якія ўзнікаюць падчас працы педагогаў мастацкіх студый, і абмяняцца вопытам.
Прапануем вам загадзя падумаць, як бы вы паступілі ў кожнай з апісаных ёй сітуацый:
- Дзіця не хоча на ўроку жывапісу надзяваць працоўнае адзенне.
- Дзіця рукамі размалёўвае стол і брудзіць іншых дзяцей.
- Дзіця зрабіла кляксу на сваёй рабоце і расстроілася да слёз.
- Дзіця ледзь не плачучы кажа, што ў яго нічога не атрымліваецца.
- Маці 6-гадовага дзіцяці, які плача і ўпіраеццца, сілай прывяла яго ў студыю. Педагог тлумачыць, што гвалтам у дзіця нельга выклікаць жаданне займацца. Жанчына пярэчыць: «Вы ж педагог! Вось і зацікаўце яго!» Што рабіць з такой маці і з яе дзіцем?
Падчас канферэнцыі ў вас будзе магчымасць прапанаваць свае варыянты вырашэння праблем і задаць сустрэчныя пытанні.