АнонсыПапулярнае |
Супрацоўнікі Акадэміі навук ацанілі малюнкі насякомых конкурса "На сваёй зямлі"
Гэтай тэмай арганізатары конкурса і навукоўцы імкнуліся звярнуць увагу юных мастакоў на жыхароў нашай планеты, якія з'яўляюцца самым шматлікім і разнастайным класам жывёлаў. Па ацэнках даследчыкаў, агульная вага ўсіх наземных насякомых і членістаногіх складае каля 1 000 мільёнаў метрычных тонн, а гаэта ў два разы больш за вагу людзей на планеце! Многія аўтары прыслухаліся да прапановы і уважліва прыгледзеліся да навакольнага мікрасвету, а пасля падзяліліся сваімі адкрыццямі ў малюнках. Многія з гэтых работ былі высока ацэнены не толькі членамі журы, але і прафесіянальнымі энтамолагамі. 16 красавіка 2026 г. у сценах НПЦ НАН па біярэсурсах адбыўся прагляд малюнкаў разнастайных прадстаўнікоў энтамафаўны. Па словах ініцыятара гэтай конкурснай тэмы і аднаго з удзельнікаў прагляду Анатолія Кулака, кандыдата біялагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НПЦ па біярэсурсах, акрамя тэматычнай трапнасці і акуратнасці выканання, у работах ацэньвалася арганізацыя сюжэта, творчы замысел і узровень яго ўвасаблення, у тым ліку выразнасць, каляровае рашэнне, техніка і здольнасць выклікаць станоўчыя эмоцыі. Нягледзячы на даволі дакладныя крытэрыі, академічнаму калектыву энтамолагаў было зусім нялёгка выбраць лепшае з добрага. Па большасці конкурсных работ меркаванні супадалі, па некаторых – разыходзіліся. Усяго ў фінале адбора было вызначана 15 работ, якія будуць адзначаны Дыпломамі "Свет казурак вакол нас". Супрацоўніцтва праекта "На сваёй зямлі" і НПЦ НАН па біярэсурсах працягваецца: арганізатары конкурса і навуковыя супрацоўнікі абмяркоўваюць новыя тэмы для конкурса жывапісу і графікі. |