Фотапленэр на паўночным захадзе Беларусі 2026

Творчая майстэрня "Взгляд" пры падтрымцы ГА БЗК і Беларускага Саюза Фатографаў запрашае прыняць удзел у фотапленэры, які пройдзе з 10 па 20 жніўня 2026 года ў паўночна-заходняй частцы Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто хоча або ўжо займаецца фатаграфіяй. Юныя мастакі са сваімі педагогамі таксама могуць далучыцца да паездкі.

Тэма гэтага года - Развіццё вобразнага мыслення.

У праграме:

  • наведванне гістарычных і прыродных славутасцяў рэгіёна:
    • касцёлы ў Відзах, Друі, Слабодцы;
    • стараабрадніцкія храмы;
    • старыя сядзібы;
    • Браслаўскія азёры;
    • ледніковыя ландшафты ў наваколлі Слабодкі (воз. Божае вока, пв.Маскавічы, Озавая града і інш.)
    • балота Ельня.
  • майстар-класы па фоаздымке прыродных і архітэктурных аб'ектаў, світанняў, заходаў, прыродных з'яў;
  • сумесныя прагляды, разборы і абмеркаванні.

Вядучыя - члены Саюза фатографаў (Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў).

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375293095041