АнонсыПапулярнае |
Выстава "Люблю Арменію"
На выставе прадстаўлены жывапіс Аліны Казаран, Арпінэ Авагян і Армена Ванцяна, графіка Ануш Аруцюнян і Артура Акапяна, скульптура Артура Саргсяна і творы дэкаратыўнага мастацтва Анжэлы Мачкалян. Кожная работа пранізана любоўю да роднай краіны - яе прыроды, колераў, узораў, яе гісторыі, традыцый і людзей. У кожную дэталь, у кожны вобраз, выкарыстаны ў рабоце, аўтары ўкладаюць свой асобы сэнс, які дапамагае гледачу лепш зразумець гэту зямлю. Як зазначае адзін з арганізатараў выставы - армянскі мастак Армен Ванцян - выстава накіравана на ўмацаванне сяброўства і ўзаемапаразумення паміж Арменіяй і Беларуссю. Акрамя таго, выстава з'яўляецца пляцоўкай для наладжвання стасункаў паміж беларускімі і армянскімі мастакамі, бо папярэджвае 7-ю Міжнародную канферэнцыю мастакоў-педагогаў "Сучасная мастацая адукацыя дзяцей і моладзі". Выстава арганізавана грамадскай арганізацыяй "Беларускі зялёны крыж" сумесна са Школай мастацтваў імя Л.Сар'яна (Ерэван, Арменія) пры падтрымцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у межах Міжнароднага мастацкага праекта "На сваёй зямлі". Выстава працягнецца да 15.02.2016 |