10-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі»


Канферэнцыя пройдзе ў адукацыйным цэнтры ГА «Беларускі зялёны крыж» 1-3 лютага 2019 года, адразу па заканчэнні работы журы Міжнародных конкурсаў праекта «На сваёй зямлі».


Запрашаем да ўдзелу педагогаў і выкладчыкаў выяўленчага мастацтва, кіраўнікоў мастацкіх навучальных устаноў, мастацтвазнаўцаў, выдаўцоў, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Задачы канферэнцыі:

  • абмеркаваць актуальныя пытанні мастацкай адукацыі;
  • прадставіць пляцоўку для абмена вопытам практыкуючых пелагогаў;
  • наладзіць супрацоўніцтва паміж мастацкімі навучальнымі ўстановамі.

Праграма канферэнцыі будзе складацца з трох блокаў:

  • АГЛЯДНЫ: прэзентацыя і аналіз работ удзельнікаў конкурсаў «На сваёй зямлі», прэзентацыя мастацкіх навучальных устаноў, міжнародных мастацкіх конкурсаў і праектаў з розных краін.
  • МЕТАДЫЧНЫ: паведамленні вопытных педагогаў з розных краін, гатовых падзяліцца практычнымі напрацоўкамі з калегамі.
  • ДЫСКУСІЙНЫ: абмеркаванне актуальных тэм, звязаных са сферай мастацкай адукацыі.

Асноўная тэма для абмеркавання, якая плануецца ў гэтым годзе:

  • «Партрэт»

Праграма канферэнцыі таксама прадугледжвае наведванне навучальных устаноў мастацкага профіля г. Мінска, музееў, галерэй, мастацкіх выстаў.

Глядзець папярэднюю праграму (на рускай)

Запоўніць заяўку на удзел у канферэнцыі

Пытанні па канферэнцыі вы можаце задаць па телефонах +375 29 667 57 80 (Наталля Аляксееўна) і +375 29 989 98 18 (Ларыса)

Пражыванне падчас канферэнцыі будзе арганізавана часткова ў цэнтры ГА "Беларускі зялёны крыж", а таксама ў г. Жодзіна ў гатэлі "Світанак" (самостойнае браніраванне)

АРГАНІЗАТАР КАНФЕРЭНЦЫІ:

ПАРТНЁРЫ:

Міжнародны зялёны крыж
Швейцарскі зялёны крыж
Расійскі зялёны крыж
Рэспубликанскі цэнтр экалогіі і краязнаўства
МТАА «Саюз педагогаў-мастакоў»
Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў