Папулярнае |
Электронная галерэя праекта «На сваёй зямлі»«Живопись есть искусство, и искусство в целом есть не бессмысленное созидание произведений, расплывающихся в пустоте, а целеустремленная сила; она призвана служить развитию и совершенствованию человеческой души... Живопись - это язык, который формами, лишь ему одному свойственными, говорит нашей душе о ее хлебе насущном». Васілій Кандзінскі
Наша «Галерэя» мае за мэту весці дыялог паміж мастаком і гледачом, настаўнікам і вучнем, педагогамі і школамі розных краін, з’ядноўваць людзей і дапамагаць ім знайсьці сугучнага суразмоўцу. У раздзеле «Пераможцы конкурсу» прадстаўлены работы юных мастакоў, якія сталі пераможцамі Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». Гэта вялікі архіў, дзе можна прасачыць індывідуальны творчы шлях удзельнікаў конкурсу. Іх работы - гэта таксама прафесійнае партфоліа іх педагогаў і «твар» іх мастацкіх школ, гарадоў і краін, іх зямлі. Раздзел «Перасоўныя выставы» месціць лепшыя работы нашых тэматычных праектаў. Гэта развагі маладых мастакоў і іх педагогаў над гісторыяй і сучаснасцью, самастойнае і калектыўнае даследванне тэмы, інтэлектуальны і творчы «штурм». З вынікамі праектаў знаёмяць перасоўныя выставы ў музеях і галерэях Беларусі і іншых краін. У «Метадычных выставах» педагогі выступаюць перш за ўсё як мастакі. Тут прадстаўлены творчы досвед, што гадамі назапашваўся мастацкімі школамі розных рэгіёнаў і краін. Традыцыя, пошук, эксперымент - якая яна, сучасная мастацкая адукацыя? Раздзел «Персанальныя выставы» прадстаўляюць работы ўдзельнікаў, партнёраў і сяброў Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі». «Тэматычныя выставы» складзены з архіваў конкурсу «На сваёй зямле». За час існавання конкурсу ў нашых фондах назапасілася мноства выдатных работ, з якіх можна скласці экспазіцыю практычна на любую тэму.
ЗАХАПЛЯЛЬНАГА ВАМ ПАДАРОЖЖА ПА ВІРТУАЛЬНЫХ КАЛІДОРАХ НАШАЙ «ГАЛЕРЭІ»! |