Выстава прадстаўляе графічныя работы, выкананыя па матывах паэтычных твораў А.Ахматавай, А.Блока, М.Валошына, Н.Гумілёва, О.Мандэльштама, У.Маякоўскага, М.Цвятаевай і празаічных твораў А.Барбюса, Э.М.Рэмарка, Ф.Сцепуна, А.Талстога, М. Шолахава, што закранаюць тэму Першай сусветнай вайны. Аўтарамі работ з'яўляюцца як маладыя, так і сталыя мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі і Украіны.