Экспазіцыя прадстаўляе вучэбныя і выпускныя работы па прадмеце «Кампазіцыя» вучняў выкладчыцы дзіцячай мастацкай школы г.Слуцка Гунэфы МАЦЮШЭНКАВАЙ, выкананыя ў розныя гады навучання. Выстава праходзіла з 9 па 25 лютага 2011 года ў межах II Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі». Стыль слуцкай мастацкай школы немагчыма пераблытаць з нечым іншым. Творы здзіўляюць і ўражваюць надзвычай багатым каларытам, складанасцю кампазіцыі, узнёсласцю і сур’ёзнасцю думкі.