Папулярнае |
Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сённяГрамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь абвяшчае Міжнародны культурна-асветніцкі праект «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння», прысвечаны 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны. У гісторыі цывілізацыі ёсць вехі – падзеі, якія драматычна змяняюць яе далейшы лёс. Каб зразумець, што ж змянілася, і куды павярнуў шлях чалавецтва, патрэбна адлегласць, мабыць, у сто гадоў. Падзеі гэтыя даходзяць да нас праз гістарычныя працы, хроніку, успаміны сучаснікаў. Але нічога лепей за літаратуру і мастацтва не можа перадаць дух часу, яго спадзевы і адчай, памылкі і знаходкі, вобразы людзей, якія папярэднічалі нам, і самое жыццё на гэтай зямлі. Адна з такіх падзей – Першая сусветная вайна. Эпоха мадэрна, індустрыялізацыі, урбанізацыі, спекуляцыі, новых літаратуры і мастацтва, развіцця дзяржаўных інстытутаў, выхада на арэну шырокіх мас, рацыянальнага пераўладкавання жыцця. І раптам – вайна… Першая сусветная вайна – гэта нагода зазірнуць у зусім блізкае мінулае, зразумець, як і чаму мы апынуліся на раздарожжы. Без яе былі б немагчымыя рэвалюцыя, грамядзянская вайна, белы і чырвоны тэрор і ўся чарада далейшых выпрабаванняў. Але тая эпоха – гэта не толькі вайна, гэта культурны выклік. Ён так блізка, што ў кожным родзе і ў кожным пакаленні мы адчуваем яго. МЭТЫ ПРАЕКТА:
У праекце возьмуць удзел маладыя мастакі і дасведчаныя майстры з розных краін. Жывапісцы будуць працаваць на месцах падзей, а таксама рыхтаваць сюжэтныя кампазіцыі па тэме. Графікі створаць серыю ілюстрацый да твораў сусветнай класікі, што адлюстроўваюць эпоху Першай сусветнай. Падчас летніх творчых майстэрняў удзельнікі праекта пазнаёмяцца з падзеямі вайны, гісторыяй і культурай пачатку ХХ стагоддзя – філасофіяй, літаратурай, мастацтвам. Вынікам працы мастакоў стане серыя перасоўных выставаў. Глядзець умовы ўдзелу ў праекце для мастакоў Адначасова будзе падрыхтавана музейна-бібліятэчная праграма, задача якой – стварыць цыкл культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да перасоўных выставаў: кніжныя экспазіцыі, літаратурныя чытанні, музычныя вечары, дэманстрацыя відэа і фота-прэзентацый, хронік і мастацкіх фільмаў, тэатральныя паказы, выступленні гісторыкаў, філосафаў, літаратуразнаўцаў і навукоўцаў, абмеркаванні і дыскусіі. Глядзець умовы ўдзелу ў праекце для бібліятэк і музеяў АСНОЎНЫЯ ПАДЗЕІ ПРАЕКТА:
Абапіраючыся на творчыя сілы і ініцыятыву ўдзельнікаў і партнёраў, праект плануе ахапіць шырокую аўдыторыю у СНД і іншых краінах і забяспечыць грамадскі рэзананс на ўзнятую тэму. ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ПРАЕКТ: Дапаможныя матэрыялы, навіны праекта, а таксама іншая карысная інфармацыя будуць знаходзіцца на сайтах грамадскай арганізацыі Беларускі зялёны крыж www.greencross.by, Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі» www.art-dialog.net, а таксама на старонцы праектаwww.facebook.com/Dialogue.of.Centuries.
Праект адкрыты для прапановаў і ініцыятываў. Калі вы зацікавіліся тэмай, падзяляеце мэты праекта і жадаеце супрацоўнічаць, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара праекта Наталлі Аляксееўны СВЯТКІНАЙ па тэлефонах +375 29 667 57 80, +375 17 210 00 62 альбо па электроннай пошце This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. . |