Папулярнае |
Умовы ўдзелу ў праекце для мастакоўМЭТЫ:
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ: 1/ Да ўдзеку ў праекце запрашаюцца студэнты і выпускнікі сярэдніх і вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў, выкладчыкі, прафесійныя мастакі. 2/ Кожны ўдзельнік прадстаўляе ад 1 да 5 графічных работ (ілюстрацыя, экслібрыс, станкавая графіка, мініяцюра, малюнак), выкананых па матывах любога твора (некалькіх твораў) з прапанаванага спісу літаратуры. 3/ Электронныя копіі работ у фармаце JPG з дазволам 3000х3000 dpi дасылаюцца на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. да 31 сакавіка 2015 года. 4/ Арыгіналы работ, што абярэць выставачныя камісія для выкіковай перасоўнай экспазіцыі, дасылаюцца арганізатарам з 1 па 30 чэрвеня 2015 года па паштовым адрасе: Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» Просім усіх удзельнікаў карыстацца звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS. На пасылках не пазначайце кошт (вартасць) грузу. 5/ Дасланыя работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца аўтарам. Яны пераходзяць у фонд праекта і будуць выкарастаныя для выставачнай і прэзентацыйнай дзейнасці. Арганізатары пакідаюць за сабой права ўзнаўляць іх з мэтай папулярызацыі праекта, выкарыстоўваць у метадычнай і благачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання. ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТ: Тэхнікі выканання: афорт, літаграфія, гравюра (на лінолеуме, дрэве, кардоне, пластыку), акварэль, гуаш, акрыл, туш-пяро, аловак і камбінаваныя тэхнікі. Работы не афармляюцца. На кожную работу запаўняецца рэгістрацыйная форма, якая дасылаецца па электроннай пошце разам з работай далучаным файлам, а таксама размяшчаецца на адваротным баку арыгінала пры адпраўцы звычайнай поштай. (Спампаваць рэгістрацыйную форму) РАЗГЛЯД РАБОТ: У выставачную камісію войдуць мастакі-графікі, літаратуразнаўцы і гісторыкі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Камісія будзе працаваць ў траўні 2015 года. Яна вызначыць найбольш цікавыя, адпаведныя абраным творам работы, што складуць экспазіцыю перасоўных выставаў «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння». Вынікі праекта будуць абвешчаныя ў чэрвене 2015 года на сайце www.art-dialog.net, дзе таксама будзе прадстаўленая выніковая выстава праекта. Аўтары работ, што ўвойдуць у выніковую выставу, будуць узнагароджаныя дыпломамі і каталогамі выставачных работ. Пяць лепшых аўтараў па выніках праведзеных выставаў атрымаюць падарункі ад спонсараў праекта. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ПРАЕКТА: Электронная экспазіцыя выставы будзе шырока прадстаўлена ў інтэрнэце: на сайтах Беларускага зялёнага крыжа www.greencross.by, Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі» www.art-dialog.net, бібліятэк, музеяў і іншых партнёраў праекта. Па выніках праекта будзе выданы мастацкі каталог выставачных работ. Каталог будзе распаўсюджаны сярод бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, ншых краін СНД і Еўропы. Напрацягу 2014-2017 гадоў экспазіцыя будзе прадстаўлена ва ўсіх (больш за 100) музеях і бібліятэках – партнёрах праекта (спіс выставаў з тэрмінамі і месцамі іх правядзення будзе размешчаны на вышэйузгаданых сайтах). У 2014 – 2016 гадах экспазіцыя будзе прадстаўлена на міжнародных кніжных кірмашах Беларусі, Расіі і іншых краін. Акрамя таго выстава будзе прадстаўлена ў СНД і іншых краінах праз прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва. ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ПРАЕКТ: Спіс літаратуры, дапаможныя матэрыялы, навіны праекта, а таксама іншая карысная інфармацыя будуць знаходзіцца на сайтах грамадскай арганізацыі Беларускі зялёны крыж www.greencross.by, Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі»www.art-dialog.net, а таксама на старонцы праекта www.facebook.com/Dialogue.of.Centuries. АРГАНІЗАЦЫЯ-КААРДЫНАТАР: Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: Каардынатар праекта: Наталля Аляксееўна СВЯТКІНА |