Конкурс эсэ: «Першая сусветная. Гарады і людзі»


Усіх, каго хвалюе тэма Першай сусветнай вайны, а таксама гісторыя сваёй сям’і і сваёй зямлі ў гэты складаны час, запрашаем узяць удзел у конкурсе эсэ. Неверагодных Вам адкрыццяў на шляху даследвання лёсу Вашага роду і гісторыі Вашых мясцінаў, іх сувязі з гісторыяй народу! І, вядома, поспеху ў гэтым пошуку!


ТЭМЫ:

  • Сямейная лінія

Гэта тэма, для якой не істотны ўзрост удзельнікаў. А хутчэй, гэта нават сямейная тэма, у якой вы разам, усёй сям’ёй са сваймі роднымі, здолееце звярнуцца да пачатку ХХ стагоддзя і паспрабаваць прасачыць лёс сваіх продкаў на драматычным ландшафце эпохі Першай сусветнай вайны. Сямейныя гісторыі, прыданні, асаблівасці жыцця Вашых продкаў і іх часу, могуць легчы ў аснову Вашага эсэ.  Іншымі словамі, паспрабуйце ў вольнай форме ажывіць, асэнсаваць і перадаць гэты складаны перыяд у Вашай сямейнай лініі. Будзе выдатна, калі Вы праілюструеце свій матэрыял фатаздымкамі, лістамі і дакумантамі з сямейнага архіву.

  • Жывая гісторыя

Гэта гісторыя, што адбылася ў Вашым горадзе, з Вашымі роднымі, іх знаёмымі, суседзямі, а можа, зусім незнаёмымі ці нават выпадковымі людзьмі ў тыя гады, але нейкім цудам дайшла да Вас і стала жывой ніткай, што звязвае з мінулым. Гэта гісторыя, што нясе ў сабе дух і абаянне эпохі, людзей, што жылі ў ёй, іх лёсаў і памятных жыццёвых сітуацый. Гэта таксама можа быць гісторыя дома, вуліцы, школы, альбома, кнігі, карціны, нейкай асабістай рэчы і ўсяго таго, да чаго неабыякава дакраналася рука чалавека і што было і цяпер застаецца дарагім тым, хто жыве сёння. Фатаздымкі, архіўныя і іншыя дакуманты дапамогуць ажывіць Вашу гісторыю.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ НА КОНКУРС:

Конкурсныя работы прымаюцца да 15 сакавіка 2014 года, па электронным адрасе This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. . Па гэтым жа адрасе можна задаваць пытанні арганізатарам конкурсу.

Калі ласка, захоўвайце эсэ ў файлавым фармаце word. Архіўныя дакуманты скануйце альбо фатаграфуйце ў графічным фармаце  jpg і дасылайце ў выглядзе асобных ад тэкста дадаткаў. У табліцы пералічыце ўсе дададзеныя дакуманты з іх кароткім апісаннем (па магчымасці: дата альбо год, хто на фатаздымку, дзе ён зроблены, і г.д.)

Не забудзьцеся дадаць запоўненую регістрацыйную форму.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Міжнароднае журы ацэніць адпаведнасць эсэ ідэі конкурсу, індывідуальнасць і глыбіню разумення і асэнсавання тэмы, арыгінальнасць падыходу, сюжэту і выказвання.

Лепшыя работы ЎВОЙДУЦЬ У ЗБОРНІК, што будзе надрукаваны і распаўсюджаны сярод бібліятэк Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама шырока прадстаўлены ў інтэрнэце на сайтах грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» www.greencross.by і Міжнароднага мастацкага праекта «На сваёй зямлі» www.art-dialog.net, на старонцы праекта «Перазоў стагоддзяў» www.facebook.com/Dialogue.of.Centuries, а таксама на сайтах бібліятэк, музееў і іншых партнёраў праекта.

Аўтары найбольш цікавых работ будуць узнагароджаны Дыпломамі арганізатараў праекта і атрымаюць зборнік. Група пераможцаў ВОЗЬМЕ ЎДЗЕЛ У 4-Х ДЗЁННАЙ ПРАГРАМЕ, падчас якой таксама наведае памятныя мясціны Першай сусветнай у Беларусі (месцы пазіцыйнай вайны, Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага і г.д.)