2-я Міжнародныя грамадска-навуковыя чытанні


Чытанні праводзяцца ў межах Міжнароднага культурна-асветніцкага праекта “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

14-15 кастрычніка 2014 года
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна

АРГАНІЗАТАРЫ:

  • Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”
  • Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна

МЭТЫ ЧЫТАННЯЎ:

  • Папулярызацыя гістарычных ведаў пра Першую сусветную вайну.
  • Фарміраванне сістэмнага ўяўлення пра гэтую падзею і яе ўпрыў на грамадства і сусветную гісторыю.
  • Падвышэнне цікаўнасці грамадства да літаратуры і мастацтва, сусветнай класікі.
  • Аб’яднанне зацікаўленных у даследванні тэмы людзей і арганізацый для абмену інфармацыяй і ўзаемадзеяння.

УДЗЕЛЬНІКІ:

Прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, інфармацыйных цэнтраў, выдавецтваў, навучальных установаў, выставачных залаў і іншых арганізацый, што плануюць правядзенне публічных мерапрыемтсваў па тэмах, звязаных з Першай суственай вайной, а таксама студэнты, краязнаўцы, экскурсаводы і ўсе, хто даследуе гэтую тэму.

ЗМЕСТ:

Грамадска-навуковыя чытанні стануць цэнтральнай інфармацыйнай падзеяй Міжнароднага культурна-асветніцкага праекта «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння». З дакладамі выступяць вядомыя гісторыкі, літаратуразнаўцы, мастацтвазнаўцы і іншыя спецыялісты, якія непасрэдна займаюцца пытаннямі, звязанымі з Першай сусветнай вайной. Па выніках чытанняў плануецца выданне зборніка.

Папярэдні спіс дакладаў

ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫСТУПАЎ:

Папулярнасць выкладання, улічваючы міждысцыплінарны характар сустрэчы.
Рэгламент выступу: 15 хвілін.

ПАРАДАК ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ:

Заява на ўдзел ў чытаннях і тэзісы паведамленняў з пазначанымі тэмай выступу, прозвішчам, імём і імём па бацьку дакладчыка (цалкам), месца працы, навучання альбо службы, звання ці пасады, кантактнага тэлефону і адраса для перапіскі падаецца не пазней, чым за месяц да правядзення чытанняў па адрасе  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. .

КАНТАКТЫ:

Каардынатар праекта: Святкіна Наталля Аляксееўна
Тэлефоны: +375 29 667 57 80+375 17 210 00 62
e-mail:   This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.