Папулярнае |
1-я Міжнародныя грамадска-навуковыя чытанні17-18 кастрычніка 2013 года МЭТЫ ЧЫТАННЯЎ:
УДЗЕЛЬНІКІ: Прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, інфармацыйных цэнтраў, выдавецтваў, навучальных установаў, выставачных залаў і іншых арганізацый, што плануюць правядзенне публічных мерапрыемтсваў па тэмах, звязаных з Першай суственай вайной, а таксама студэнты, краязнаўцы, экскурсаводы і ўсе, хто даследуе гэтую тэму. ЗМЕСТ: Грамадска-навуковыя чытанні стануць важнай інфармацыйнай падзеяй Міжнароднага культурна-асветніцкага праекта «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння». З дакладамі выступяць вядомыя гісторыкі, літаратуразнаўцы, мастацтвазнаўцы і іншыя спецыялісты, якія непасрэдна займаюцца пытаннямі, звязанымі з Першай сусветнай вайной. Спіс запрошаных з дакладамі змешчаны ў Праграме чытанняў. Таксама чытанні будуць першым каардынацыйным мерапрыемтсвам праекта – мы запрашаем усіх зацікаўленых ў тэме праекта, і прапануем прадстаўнікам арганізацый выступіць з паведамленнем пра ідэі і планы правядзення публічных тэматычных мерапрыемтсваў да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны (ПАРАДАК ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ і ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫСТУПАЎ гл. ніжэй; зацверджаныя выступы будуць размяшчацца ў Праграме чытанняў). Падчас чытанняў адбудзецца круглы стол «Значэнне Першай сусветнай вайны для сучаснага грамадства». Для ахвотных 19-20 кастрычніка 2013 года будуць арганізаваны экскурсіі ў Магілёў (месца размяшчэння Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага) і па маршруце Смаргонь-Вілейка-Нарач (лінія Усходняга фронту). Кошт экскурсій будзе залежыць ад колькасці ахвотных. Заявы на ўдзел у экскурсіях падаюцца да 1 верасня 2013 года. ПАРАДАК ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ: Для ўдзелу ў чытаннях неабходна падаць заяўку з прозвішчам, імём і імём па бацьку (цалкам), месца працы, навучання альбо службы, звання ці пасады, кантактнага тэлефону і адраса для перапіскі. Калі ўдзельнік плануе выступіць з паведамленнем, та тэзісы паведамлення падаюцца разам з заявай, у заяве пазначаецца тэма выступу. Заявы прымаюцца да 1 верасня 2013 года па адрасе This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. . ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫСТУПАЎ: Папулярнасць выкладання, улічваючы міждысцыплінарны характар сустрэчы. Па выніках чытанняў плануецца выданне зборніка дакладаў. КАНТАКТЫ: Каардынатар праекта: Святкіна Наталоя Аляксееўна |