Леанід ГОМАНАЎ (Мінск, Беларусь)

Леанід Гоманаў – мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў, сябра-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў, старшыня журы Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». Акрамя жывапісу займаецца плакатам і кніжнай крафікай і з’яўляецца мастаком-афарміцелем альбома-каталога выставачных работ па выніках Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музее сучаснага выяўленчага мастацтва, музеях і галерэях Беларусі, Расіі, Славакіі, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Нарвегіі, Даніі, ЗША, Кітая, Ізраіля, Сербіі, Турцыі, Палесціны, В’етнама, Канады.