Умовы 9-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў

У рамках праекта «На сваёй зямлі»
Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
ДААУ ВА МІАА "Цэнтр непарыўнай мастацкай адукацыі"
пры інфармацыйнай падтрымцы МТГА "Саюз педагогаў-мастакоў"

АБВЯШЧАЮЦЬ

9-Ы МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МУЛЬТЫПЛІКАЦЫІ І ДЫЯФІЛЬМАЎ

Новы час прыносіць новыя магчымасці. Цлічбавая фатаграфія і камп'ютары зрабілі значна лягчэйшай складаную справу па стварэнні мультфільмаў і дыяфільмаў, адкрылі новую старонку школьнай і хатняй мультыплікацыі. Сёння з'явілася ўнікальная ніша для маладых мастакоў і іх выкладчыкаў выказаць свае творчыя ідэі ў форме мультфільма ці дыяфільма.

У 2024 годзе будзем рады бачыць творчыя работы на ВОЛЬНУЮ тэму.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ МУЛЬТЫПЛІКАЦЫІ:

1/ Конкурсная работа павінная быць выканана ў тэхналогіі пакадравай здымкі (stop-motion) з выкарыстаннем любых матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца.

2/ Тэхнічныя патрабаванні да работы: разрашэнне не менш за 720х576 для фармата кадра 4:3 або 720х480 для фармата 16:9, рэкамендаваны кадэк H.264.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ ДЫЯФІЛЬМАЎ:

1/ Конкурсная работа павінна складацца з 15-64 кадраў і можа быць выканана у любой тэхніцы (малюнак, калаж, аплікацыя, лялькі і інш.) і матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца.

2/ Тэкст размяшчаецца ў асобнай частцы пад кожным малюнкам.

3/ Работы захоўваюцца ў лічбавым выглядзе, разрашэнне не менш 1600х1200 для фармата 4:3 або 1920х1080 для фармата 16:9.

4/ Работы прадастаўляюцца ў выглядзе пранумараваных выяў у фармаце JPEG і адзінага файла ў фармаце PDF (пажадана).

АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ:

1/ Удзельнікамі конкурса могуць быць:

  • творчыя калектывы мастацкіх школ, школ мастацтваў, вучылішчаў мастацтваў, мастацкіх студый;
  • сямейныя творчыя калектывы;
  • асобныя удзельнікі, якія выканалі ўсю работу самастойна.

Узрост удзельнікаў ад 5 да 18 гадоў.

2/ Работа павінна быць завершана ў год правядзення конкурса або ў папярэдні год

3/ Работы павінна мець тытры, дзе пазначаюцца назва, аўтар(ы), год выпуску, а таксама выкарыстаныя матэрыялы з пазначэннем аўтара і назвы (музычныя кампазіцыі, фрагменты фільмаў, карціны, малюнкі і д.п.)

4/ Работы на замежных мовах павінны мець субтытры на рускай, беларускай або англійскай мове

5/ Работа адпраўляецца на конкурс:

1 варыянт (пажаданы): праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (напрыклад, drive.google.com, cloud.mail.ru, www.dropbox.com, disk.yandex.ru).

Спасылка пазначаецца ў рэгістрацыйнай форме.

Запоўніць рэгістрацыйную форму

2 варыянт: на DVD або CD-носьбіце, да якога пракладаецца рэгістрацыйная форма, на паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж"
Конкурс "На сваёй зямлі"
222201, г. Смалявічы
Рэспубліка Беларусь

(Пазначаны адрас поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца звычайнай поштай або экспрэс-службай EMS. На пасылках не пазначайце кошт (вартасць) груза.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ ДА 15 СТУДЗЕНЯ 2024 г.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

У журы конкурса войдуць мастакі, мастакі-педагогі, мастакі-мультыплікатары і іншыя спецыялісты аніматары.

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2024 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурса ў розных намінацыях. Работы лаўрэатаў конкурса мультыплікацыі будуць паказаны падчас работы міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў у Мінску і на адкрыцці выставы “На сваёй зямлі”, якое адбудзецца ў красавіку 2024 г., а таксама будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі мастацкіх і мультыплікацыйных работ на афіцыйным сайце конкурса “На сваёй зямлі” (www.children-art.org).

Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць дасланыя работы ў мэтах папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай дзейнасці без згоды аўтара.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 1776) 4 77 04, (+375 17) 392 88 02                                             This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
(+375 29) 667 57 80                                                                           www.children-art.org