Умовы 2-га Міжнароднага конкурсу фатаграфіі
У рамках праекта «На сваёй зямлі»
грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
пры інфармацыйнай падтрымцы МТОО «Саюз педагогаў-мастакоў»
абвяшчае
2-і Міжнародны конкурс фатаграфіі
ТЭМЫ КОНКУРСУ:
-
ТЭМА 1 - «Вясковыя матывы»
Наша грамадства імкліва ўрбанізуецца. Бурна расце колькасць гараджан, незаўважна скарачаецца вясковае насельніцтва. Усё далей чалавек адыходзіць ад зямлі, і нават жыццё невялікіх мястэчак, пасёлкаў і вёсак становіцца эксклюзіўнай.
Прапануем паўдзельнічаць у стварэнні фотаназіранняў за вясковым жыццем нашага часу:
- Будзеннасць і святы дома, у школе, у населеным пункце (сюжэты, партрэты, фатаграфіі з мест падзеяў …);
- Аднавяскоўцы або госці;
- Вясковыя ландшафты, папулярныя прыродныя і гістарычныя мясціны ў вёсцы і за ваколіцай, якія вы шануеце і любіце;
- Праца на зямлі (у полі, у школьным садзе, на прысядзібным участку, ферме…);
- Ураджай, дамашнія нарыхтоўкі, кірмашы, крама…, агулам пра таямнічы працэс "ад градкі да талеркі".
Пра ўсё, што вас хвалюе і чым вы хочаце падзяліцца з гледачамі з розных рэгіёнаў і краін. Выніковая выстава распавядзе пра паэзію і рэчаіснасць сучаснага жыцця канкрэтных вёсак, пасёлкаў і мястэчак.
Фотаработы будуць разглядацца ў трох групах:
- аўтары ад 10 да 18 гадоў з вясковай мясцовасці;
- аўтары ад 10 да 18 гадоў з гарадскога асяроддзя;
- настаўнікі вясковых школ.
-
ТЭМА 2 - «КОЛА…ДОТЫК…ЧЫРВОНЫ…»
Уяўленне важнейшае за веды, лічыў Альберт Эйнштэйн.
Уяўленне правіць светам, сцвярджаў Напалеон Банапарт.
Лёгкасць пераўвасаблення і гульня розуму – вось умовы конкурсу, якія мы хочам вам прапанаваць. Для таго, каб распаліць вашу творчую фантазію, задаем тры направмкі:
КОЛА… ДОТЫК… ЧЫРВОНЫ…
Вы можаце выбраць адзін напрамак, які вам спадабаўся, або любыя два, якія на ваш густ удала камбінуюцца адзін з другім, і нават паспрабаваць знайсці і сумясціць на адным фотаздымку ўсе тры напрамкі ў адну т\му. Адважвайцеся, шукайце, здымайце!
Але для пачатку памяркуйце над гэтымі паняццямі, пагуляйце з уяўнымі ілюстрацыямі да іх. Напрыклад, кола - гэта і бублік, і дзірка ад бубліка, у якую можна зазірнуць як у ілюмінатар. А чырвоны (красны) гэта не толькі колер, краснымі ў нашых продкаў былі і дзявіца, і плошчаь, і сонейка. У той а час псіхолагі свярджаюць, што ўладальнікі чырвоных машын агрэсіўныя і любяць развіваць высокую хуткасць. З дотыкам таксама ўсё няпроста. Даткнуцца можна не толькі да матэрыяльнага аб'екта, не толькі да жывой істоты, але і да мастацтва, да пачуццяў, да мары…
Фотаработы будуць расгледжаны ў наступных напімацыях:
ГРАФІКА, ПЕЙЗАЖ, ПАРТРЭТ, НАЦЮРМОРТ, СТРЫТ ФОТА І МАКРАФАТАГРАФІЯ.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:
- Узрост удзельнікаў АД 10 ДА 18 ГАДОЎ уключна. Па тэме "Вясковыя матывы" удзельнікамі могуць быць таксама настаўнікі вясковых школ.
- Разрашэнне выявы павінна быць не менш за 2000 кропак па меншым баку.
- Фатаграфія павінна быць цалкам зроблена аўтарам.
- На выяве не павінна быць ніякіх дадатковых надпісаў і выдзяных знакаў.
- Адзін аўтар можа падаць на конкурс НЕ БОЛЬШ за 5 фотаработ.
РАБОТЫ ПРЫМАЮЦЦА З 1 КАСТРЫЧНІКА 2023 г. ПА 15 СТУДЗЕНЯ 2024 г.
Работы адпраўляюцца на конкурс праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (напрыклад: drive.google.com, cloud.mail.ru, disk.yandex.ru). Спасылка пазначаецца ў рэгістрацыйнай форме.
Запоўніць рэгістрацыйную форму (будзе адкрыта для прыёма заявак з 1 кастрычніка 2023 г.)
У назвах файлаў абавязкова трэба пазначыць:
- Нумар тэмы
- назву намінацыі (для тэмы "Кола... Дотык... Чырвоны...")
- прозвішча аўтара
- № работы
- назву работы / зыходную назву файла.
Напрыклад, "Тэма 1_пейзаж_Іваноў 1_восенькі ранак.jpg" або "Тэма 2_Іваноў 2_DSC-342.jpg"
ПАДВЕДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:
Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2024 года, вызначыць ЛАЎРЭАТАЎ і ДЫПЛАМАНТАЎ. Работы лаўрэатаў войдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org.
Выніковая выстава конкурса пачне работу ў красавіку 2024 г.
Аўтарам, работы якіх будуць адабраныя журы для ўдзелу ў выніковай выставе, будзе прапанавана даслаць работы ў папяровым варыянце або яныбудуць надрукаваны арганізатарамі.
Конкурсныя работы не рэцэнзуюцца. Работы на паперы, дасланыя для ўдзелу ў выставе, НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць арыгіналы, электронныя і папяровыя копіі работ для папулярызацыі, падтрымкі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай і дабрачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
(+375 29) 652 42 53
(+375 17) 392 88 02
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
www.children-art.org