Папулярнае |
XII Міжнародны форум педагогаў-мастакоў (Масква, Расія)![]() Міжнародны саюз педагогаў-мастакоў запрашае прыняць удзел у XII Міжнародным форуме педагогаў-мастакоў, які адбудзецца ў Маскве з 26 па 29 сакавіка 2025 г. У рамках форума пройдзе Штогадовая адкрытая навукова-практычная канферэнцыя «Культурны код у кантэксце дзіцячай мастацкай творчасці». Мэта Канферэнцыі - асэнсаванне сродкаў і метадаў захавання і развтцця культурнага коду — выхавання культурна-гістарычных каштоўнасцей як маральнай і светапогляднай асновы асобы ў працэсе мастацка-педагагічнай дзейнасці па засваенню навучэнцамі культурнай спадчыны ў выяўленчым мастацтве, архітэктуры і іншых відах візуальна-прасторавых мастацтваў. Канферэнцыя адбудзецца ў рамках ХII Міжнароднага форуму педагогаў-мастакоў, у рамках якога пройдуць Дні адкрытых дзвярэй у навучальных установах г. Масквы, круглыя сталы, майстар-класы, прафесійныя стасункі паміж педагогамі Расіі і замежнымі калегамі, адкрыццё X Міжнароднай выставы педагогаў-мастакоў. 26 сакавіка ў зале «Сатурн» гасцініцы «КОСМАС» пройдзе пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі, прысвечанае актуалізацыі тэмы культурнага коду ў мастацкай адукацыі і выхаваўчых практыках. Работа секцый Канферэнцыі пройдзе ў Цэнтры безперапыннай мастацкай адукацыі ІНО МДПУ (вул. Касаткіна, д.1, метро «ВДНХ») па наступным графіку:
Да ўдзелу ў Канферэнцыі запрашаюцца кіраўнікі і выкладчыкі мастацкіх адукацыйных устаноў, педагогі агульнай, дадатковай, перадпрафесійнай, прафесійнай, вышэйшай, прыватнай мастацкай адукацыі, арганізатары праектаў мастацкай накіраванасці; спецыялісты ў галіне выяўленчага мастацтва, прадстаўнікі навуковай і педагагічнай грамадскасці, члены Расійскай акадэміі мастацтваў і Саюза мастакоў, работнікі музеяў і бібліятэк. |