Арт-транзіт


Ідэя творчага праекта "Арт – транзіт" нарадзілася ў лютым 2011 года ў Мінску, падчас работы журы VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"  (куды паступіла больш за 12 тысячаў работ з 26 краін), дзе ўфімская мастацкая школа "Художка" знайшла творчых адзінадумцаў з Омска. Спачатку ўзнікла ідэя абмену невялікімі ўнутрышкольнымі выставамі, якая ў працэсе падрыхтоўкі пераўтварылася ў цікавы праект, здольны, на думку арганізатараў, (а гэта людзі, якія валодаюць велізарным прафесійным досведам у гэтай галіне), камусьці дапамагчы, а камусьці прыдбаць новыя веды.


Праект "Арт - транзіт" яднае ў сабе два вельмі актуальныя і цесна звязаныя паміж сабой накірункі, што робяцца ўсё больш запатрабаванымі: дзіцячая творчасць і адукацыя. Мэта праекта – паказаць значнасць дзіцячай творчасці, яе здольнасці змяніць гэты свет хаця б у дэталях. Усё гэта праз атмасферу супрацоўніцтва, абмену досведам, падвышэння майстэрства і педагогаў, і дзяцей. Дапамога ў рэалізацыі велізарнага патэнцыялу, што схаваны ў нашых дзецях, а таксама падвышэнне кваліфікацыі педагогаў, якія з’яўляюцца "залатым ключыкам" ад дзвераў у дзіўны свет творчасці. Самі ж дзеці ўсё больш настойліва заяўляюць пра свае правы, жаданні і патрэбы, і не толькі заяўляюць, але і знаходзяць шляхі іх рэалізацыі. Давайце аб’яднаем нашыя высілкі дзеля дасягнення агульнай мэты – дапамагчы дзіцю пражыць гэтую дзіўную пару дзяцінства, адкрыць гэты свет і знайсці сваё месца ў ім.

Шмат гарадоў на карце свету, велізарныя адлегласці аддзяляюць шмат якія з іх. І, здавалася б, шмат перашкодаў… Існуе вялікая колькасць школ, студый, класаў, гурткоў, секцый і іншых установаў, якія займаюцца арганізацыяй дзіцячай творчасці. У кожнай з іх свая праграма, свая методыка, свае сакрэты. Наш праект дапаможа скараціць гэтыя адлегласці, даць магчымасць зносінаў і абмену досведам паміж зецьмі і педагогамі розных школ. Бо, негледзячы на адлегласці, нас яднае адная мэта.

Асаблівасцю праекта з’яўляецца магчымасць пабачыць вынікі работы тых ці іншых мастацкіх школ і навучальных установаў у выглядзе сумесных выставаў. А галоўнае, атрымаць магчымасць наўпрост пазнаёміцца з асаблівасцямі іх навучання, іх «сакрэтамі», разнастайнымі тэхналогіямі выканання тых ці іншых работ. Гэтаму дапамогуць майстар-класы, круглыя сталы і проста цікавыя знаёмствы, абмен досведам і набыццё новых адзінадумцаў і партнёраў.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца людзі, якія шмат гадоў працуюць з дзецьмі і добра ведаюць пра праблемы ў галіне мастацкай адукацыі. Свой багаты досвед зносінаў і супрацоўніцтва з педагогамі і мастакамі шмат якіх гарадоў Башкартастана, Расіі і замежжа яны жадаюць накіраваць на дапамогу ўсім, хто ўсведамляе, наколькі значнай ёсць роля педагога.

У справе правядзення праекта асабліва каштоўнай ёсць дапамога людзей, якія разумеюць усю важнасць мэтаў падобных мерапрыемтсваў. Не так ужо шмат у нашым грамадстве, што падвержана ўплыву камерцыйных адносінаў, надаецца ўвагі развіццю духоўнай сферы. Тым большы недахоп у гэтым адчуваюць дзеці. Усе бацькі, разважаючы пра будучыню сваіх дзяцей, жадаюць, каб іхняе дзіця вырасла геніем. Мы ўпэўненыя, што наш праект выклікае цікавасць ва ўсіх, хто неабыякавы да праблемаў дадатковай адукацыі. Запрашаем далучацца да нашай ініцыятывы ўсіх, хто жадае падзяліцца досведам, прыдбаць яго, і проста тых, хто жадаў бы ўнесці свой усёсак.

"Арт – транзіт" працягвае сваё падарожжа…

Інфармацыю па праекце і яго правядзенні вы знойдзіце на сайце www.pishi-risuy.ru.

Куратар праекта: Піліпюк Аксана  Міхайлаўна – дырэктар  па  навуцы і творчасці мастацкай школы "Художка" (г.Уфа, Башкартастан, Расія).

Кантактны тэлефон:  8 960 39 28 640
E-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.