Омск – Уфа

Праект "Арт – транзіт" распачаўся ў траўні 2011 года ў горадзе Уфа Рэспублікі Башкартастан. Сталіца рэспублікі прымала гасцей – дырэктара дзіцячай мастацкай школы №1 г.Омска Валерыя ЦІМАФЕЕВА і педагога гэтай школы Вікторыю ШЧУРАВУ, якія прывезлі работы навучэнцаў дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў свайго горада. 18 траўня ў галерэі "ACADEMIA" Уфімскай дзяржаўнай акадэміі эканомікі і сервіса адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Дзіцячая друкаваная графіка", на якой былі прадстаўлены работы ўфімскіх і омскіх юных мастакоў.

На выставе

У межах праекта омскія педагогі правялі майстар-клас па тэхніцы "Гравюра на кардоне", дзе падзяліліся сваімі знаходкамі і сакрэтамі работы ў гэтай тэхніцы з усімі, хто жадаў.

Майстар-клас омскіх педагогаў
па тэхніцы "Гравюра на кардоне"
(Вікторыя Шчурава)
У кабінеце графікі дзіцячай мастацкай школы №1 г.Уфа
(Валерый Цімафееў)

Але не толькі ўфімцы атрымалі новыя веды і ўражанні. Омскія педагогі пабачылі выдатныя мясціны Уфы, пабывалі ў дзіцячай мастацкай школе г.Уфы, дзе набылі новых адзінадумцаў і сяброў, а таксама ў майстэрні вядомага ўфімскага мастака-графіка Салавата ГІЛЯЗЕТДЗІНАВА, які падзяліўся з гасцямі некаторымі сакрэтамі свайго майстэрства.

У майстэрні Салавата Гілязетдзінава